Вы тут

Чым замяніць звыклую вясельную кнігу пажаданняў


Кніга пажаданняў для маладых ужо стала звыклай дэталлю на вяселлях. Але і тут нявесты не перастаюць эксперыментаваць, каб здзівіць сваіх гасцей неардынарнымі рашэннямі. «Сямейная газета» падгледзела на крэатыўных вяселлях некалькі цікавых альтэрнатыўных ідэй.


Пазл з фота маладых

Цікавая ідэя для пажаданняў — зрабіць пазл. Калі госці збяруць яго з мноства часцінак, то ўбачаць рамантычную фатаграфію маладых. А добрыя словы і пажаданні няхай кожны папярэдне напіша на адваротным баку кавалачкаў пазла.

Літары

Першыя літары імёнаў жаніха і нявесты (альбо першая літара агульнага прозвішча) часта выкарыстоўваюцца ў вясельных фотасесіях. Іх можна выразаць з дрэва. А чаму б не пайсці далей — прапануйце гасцям напісаць на гэтых аб'ёмных літарах свае пажаданні. А пасля вяселля павесьце іх дома на сцяну ў якасці інтэр'ернай «фішкі» і прыемнага напаміну пра дзень вашага вяселля.

Вінілавыя пласцінкі і пішучая машынка

Рэтра-стыль для свайго вяселля выбірае мноства пар. Калі канцэпцыя вашага свята менавіта такая, то ў якасці «кнігі» для пажаданняў падыдуць вінілавыя пласцінкі. Пасля імпрэзы вы таксама зможаце развесіць іх у кватэры замест карцін. Як альтэрнатыўны варыянт, знайсці сапраўдную пішучую машынку і арганізаваць рэтра-зону для друку пажаданняў.

Любімыя прадметы і рэчы

Пажаданні добрыя тым, што іх можна напісаць на чым хочаш. Аддайце гасцям любы прадмет, які для вас нешта сімвалізуе або проста вельмі падабаецца: чамадан, глобус, футбольны мяч... І ў будучыні будзеце адчуваць цеплыню і падтрымку блізкіх і сяброў кожны раз, калі гэты прадмет трапіцца вам на вочы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.