Вы тут

Як сэканоміць на бензіне


Знайсці таннейшую запраўку — гэта, паверце, далёка не адзіны спосаб сэканоміць на паліве. Прытрымлівайцеся парад, прыведзеных ніжэй, і вы не толькі прыкметна зменшыце выдаткі на бензін, але і прадоўжыце жыццё свайго жалезнага сябра.


Парады па выкарыстанні аўтамабіля

Выконвайце графік тэхабслугоўвання

Акрамя дыягностыкі, у планавае ТА ўваходзіць замена паветранага фільтра і алівы. Абедзве працэдуры зніжаюць расход бензіну, а ў якасці бонусу паляпшаюць хадавыя характарыстыкі аўто і прадаўжаюць жыццё рухавіка.

Паменшыце масу машыны

Гаворка ідзе не пра цюнінг, а пра звычайнае навядзенне парадку ў салоне і багажніку. Зімовая гума і незамярзайка не патрэбныя ўлетку. Дзіцячае крэсла трэба толькі тады, калі вы збіраецеся кудысьці ехаць з дзіцем. Для перамяшчэння кожнага лішняга кілаграма хламу, які захоўваецца ў багажным аддзяленні, аўтамабілю патрабуецца дадатковае паліва.

Не дзівачце з коламі

Завадскія характарыстыкі дыскаў і шын падбіраюцца не выпадкова, а іх змена, і асабліва ўстаноўка больш шырокіх колаў, павялічвае расход паліва. Аптымальны ціск у шынах — гэта верхняя мяжа нормы, усталяванай вытворцам.

Мінімізуйце супраціўленне паветра

Адкрытыя вокны і люк, багажнік на даху, які не выкарыстоўваецца, — усё гэта павышае расход паліва.

Парады па кіраванні

Вось спіс фундаментальных ісцін, з якімі згодныя абсалютна ўсе дасведчаныя кіроўцы:

1. Каціцеся на перадачы, а не на «нейтралцы».

2. Не пускайце стрэлку тахометра вышэй за 2500 абаротаў.

3. Як мага радзей выкарыстоўвайце педалі.

Для выканання другога і трэцяга правілаў неабходна пазбягаць сітуацый, у якіх кіроўца лішні раз змушаны тармазіць і паскарацца. Гэта значыць не прыціскацца да транспартнага сродку, які едзе наперадзе, і кіраваць менш агрэсіўна.

Правільныя звычкі кіроўцы

1. Спыніўся больш чым на хвіліну — выключыў рухавік.

2. Заправіўся — перавярнуў пісталет — прыўзняў шланг. Дадатковыя кроплі паліва за год ператвараюцца ў літры.

3. Не варта ўключаць кандыцыянер без асаблівай патрэбы.

4. Усе паездкі плануюцца і аптымізуюцца, каб скараціць маршрут.

5. Падчас паездкі выкарыстоўваецца навігатар, які прапануе маршрут з улікам затораў.

Парады па аплаце

Атрымайце зніжку на АЗС

Калі запраўка прапануе дысконтныя карты, не саромейцеся скарыстацца гэтым бонусам. Нават мізэрная зніжка з часам ператвараецца ў тысячы сэканомленых рублёў.

Перайдзіце на нармальную банкаўскую карту

Хутчэй за ўсё, вы разлічваецеся звычайным пластыкам, які не дае ніякіх бонусаў, а толькі цягне грошы за абслугоўванне. Цяпер банкі выпускаюць карты, якія вяртаюць частку кошту кожнай пакупкі, налічваюць працэнт на рэшту на рахунку і абслугоўваюцца бясплатна.

Падрыхтаваў Дзмітрый БАРОНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».