Гэты здымак на конкурс даслалі бацькі Дар'і Вілісавай. «У нашай сям'і руска-беларускія карані, і мы вырашылі — раз жывём у Беларусі — знаёміць сваіх дзяцей з найлепшымі ўзорамі мясцовай культуры, — пішуць яны. — На фота Дар'я на адкрыцці цудоўнай выстаўкі «У строі» грае на блокфлейце народную песню «Перапёлачка». Цікавімся разам з дачушкай беларускімі танцамі, літаратурай, касцюмам ды гісторыяй. Любім вандраваць па краіне ўлетку, а таксама завітваць у багаты на помнікі ды музеі Полацк, да бабулі».
Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.