Вы тут

20 лайкаў за суп


Еду ў краму, жартую з Данем (4 гады):

— Ты тату і дзядулю дагледзіш?

— Так! — узрадаваўся малы. — А што ім нельга даваць? Піва?


— Даня, ты будзеш есці суп?

— Не, я не галодны.

— А піцу будзеш?

— Так!

— Ты ж не галодны!

— Гэта ж не ежа, а задавальненне!


Падчас дыеты сыну забаранілі есці цукеркі. Убачыў, як я дастала адну.

— Адкуль узяла? З майго падарунка?

— Не, са свайго. А што, з твайго нельга?

— Можна, але ж я хвалююся, што пакуль мне зноў дазволяць есці цукеркі, дык ніводнай не застанецца...


— Мама, ты будзеш нас са святам віншаваць? — пытаецца зранку Даня?

— З якім? — прыкідваюся, што не зразумела.

— З Днём абаронцаў Айчыны, — горда кажа малы.

— А што такое Айчына?

— У таты спытай, ён жа ў арміі служыў.


Пачала рабіць ранішнюю зарадку.

— Далучайся да мяне, — запрашаю малога.

— Не, дзякуй, у мяне ўсё ў парадку!


— Ну, як табе? — пытаюся ў Дані пра суп.

— Стаўлю табе 20 лайкаў!

Запісала Яна ЛЫЧКОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».