Вы тут

Гатуем салату «Вясновую»


Спатрэбіцца: фасоля чырвоная кансерваваная — 1 бляшанка (ці 200 г варанай), фасоля белая кансерваваная — 1 бляшанка (ці 200 г варанай), салодкі балгарскі перац — 1 шт., радыска — 6—8 шт., цыбуля зялёная — 5—6 пёраў (колькасць залежыць ад вашай любові да цыбулі). Для запраўкі: кмен молаты — 1 ч. л., кетчуп — 1 ст. л., алей — 2 ст. л., сок лімонны свежавыціснуты — 1 ст. л., часнок — 1 сярэдні зубок, востры соус (накшталт Табаска) — некалькі кропель, соль і молаты чорны перац — на смак.

Фасолю (без вадкасці) выкласці ў міску. Салодкі перац нарэзаць кубікамі. Радыску нарэзаць кружочкамі, а цыбулю — дробна. Змяшаць усе інгрэдыенты.

Для запраўкі старанна змяшаць молаты кмен, кетчуп, алей, лімонны сок, востры соус, соль, перац. Паліць салату запраўкай. Рэкамендуецца на гадзіну паставіць у халадзільнік.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».