Вы тут

Прыём дакументаў у гімназіі распачнецца 25 мая


Ус­туп­ныя эк­за­ме­ны ў 5 кла­сы гім­на­зій, гім­на­зій-ін­тэр­на­таў і гім­на­зій-ка­ле­джаў мас­тац­тваў прой­дуць у кра­і­не з 2 па 10 чэр­ве­ня. Для тых, хто жа­дае па­сту­піць у гім­на­зіі ці гім­на­зіі-ін­тэр­на­ты, пра­ду­гле­джа­ны тры ўступ­ныя іс­пы­ты: па бе­ла­рус­кай, рус­кай мо­ве і ма­тэ­ма­ты­цы. Ах­вот­ныя па­сту­піць у гім­на­зіі-ка­ле­джы мас­тац­тваў зда­юць бе­ла­рус­кую ці рус­кую мо­ву на вы­бар і ма­тэ­ма­ты­ку. Плюс пра­вя­ра­юц­ца іх здоль­нас­ці ў га­лі­не асоб­ных ві­даў мас­тац­тва.


Фота: deti.mail.ru

Эк­за­мен па рус­кай мо­ве (дык­тоў­ка) прой­дзе для ўсіх 2 чэр­ве­ня, па ма­тэ­ма­ты­цы (кант­роль­ная ра­бо­та) — 5 чэр­ве­ня, дык­тоў­ка па бе­ла­рус­кай мо­ве — 7 чэр­ве­ня. Пра­вер­ка здоль­нас­цяў у га­лі­не асоб­ных ві­даў мас­тац­тва ад­бу­дзец­ца 9 чэр­ве­ня. Па­ча­так усіх вы­пра­ба­ван­няў — у 11.00. Тэкс­ты і за­дан­ні для пра­вя­дзен­ня ўступ­ных іс­пы­таў па ву­чэб­ных прад­ме­тах, у тым лі­ку ў рэ­зер­во­вы дзень (10 чэр­ве­ня), бу­дуць аб­вя­шчац­ца па тэ­ле­ба­чан­ні і ра­дыё.

Пры пры­ёме ў гім­на­зіі, гім­на­зіі-ін­тэр­на­ты, гім­на­зіі-ка­ле­джы мас­тац­тваў уліч­ва­юц­ца як вы­ні­кі ўступ­ных вы­пра­ба­ван­няў па трох ву­чэб­ных прад­ме­тах, так і га­да­выя ад­зна­кі па гэ­тых дыс­цып­лі­нах, атры­ма­ныя па за­вяр­шэн­ні на­ву­чан­ня ў па­чат­ко­вай шко­ле. Мак­сі­маль­ная су­ма, якую мо­жа на­браць дзі­ця, скла­дае 60 ба­лаў. Пры роў­най коль­кас­ці ба­лаў (гэ­та зна­чыць роў­най су­ме ба­лаў па вы­ні­ках ус­туп­ных эк­за­ме­наў і га­да­вых ад­знак) пе­ра­важ­нае пра­ва на за­лі­чэн­не ў гім­на­зіі і гім­на­зіі-ін­тэр­на­ты ма­юць асо­бы з больш вы­со­кім ся­рэд­нім ба­лам га­да­вых ад­знак за чац­вёр­ты клас, а пры ад­бо­ры кан­тын­ген­ту для гім­на­зій-ка­ле­джаў мас­тац­тваў пе­ра­ва­га ад­да­ец­ца тым, хто на­браў боль­шую коль­касць ба­лаў па вы­ні­ках пра­вер­кі здоль­нас­цяў у га­лі­не асоб­ных ві­даў мас­тац­тваў.

У прэс-служ­бе Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі рас­тлу­ма­чы­лі: за­гад аб за­лі­чэн­ні вуч­няў у гім­на­зіі па­ві­нен быць аформ­ле­ны не паз­ней чым 12 чэр­ве­ня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.