Вы тут

Бульба па-партугальску — выдатны гарнір


Спатрэбіцца: бульба — 8 шт., часнок — 4 сярэднія зубчыкі, масла, алей, размарын (свежы ці сушаны), соль буйная.

Бульбу старанна вымыць і адварыць у мундзіры. Астудзіць. Ачысціць часнок і нарэзаць тонкімі пласцінкамі. У форму для запякання наліць трохі алею і выкласці на дно пласцінкі часнаку. Наверх пакласці шчыльна бульбу і прыціснуць, каб скурка лопнула, але самі бульбіны не страцілі пры гэтым форму.

Пасыпаць бульбу соллю і размарынам. Пакласці на кожную бульбіну кавалачак масла.

Запякаць пры 200 °С на працягу 15—20 хвілін да ўтварэння румянай скарыначкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».