Вы тут

Рэспубліканскае маладзёжнае свята пройдзе 26-27 мая ў Маладзечна


Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі арганізуюць у Маладзечна рэспубліканскае свята “Моладзь і творчасць — гісторыя будучыні” , у рамках якога пройдзе і фінал рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі "АРТ-вакацыі”.


Сваё майстэрства прадставяць больш як тысяча навучэнцаў, лепшыя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы з 50 устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Праграма свята:

26 мая:

  • 19.00 — 21.00, Палац культуры г.Маладзечна, канцэртная зала

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага фестывалю “АРТ-вакацыі”. Рэспубліканскі канцэрт.

27 мая:

  • 11.00 — 12.00, Палац культуры г.Маладзечна, вул. Цэнтральная, малая зала

“Адкрыты дыялог”. Сустрэча міністра адукацыі з пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх інтэлектуальных, спартыўных, творчых спаборніцтваў і алімпіяд.

  • 11.30 — 17.00, Парк культуры і адпачынку імя Перамогі

Інфармацыйна-рэкламныя пляцоўкі і інтэрактыўныя пляцоўкі “Проф-старт”, “Мой правільны прафесійны выбар”.

  • 12.30 — 13.00, Парк культуры і адпачынку імя Перамогі

Цырымонія ўскладання кветак міністрам адукацыі, удзельнікамі фіналу рэспубліканскага фестывалю “АРТ-вакацыі”, пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў і алімпіяд да абеліска Перамогі

  • 12.30 — 13.00, Парк культуры і адпачынку імя Перамогі

Удзел міністра адукацыі, удзельнікаў фіналу “АРТ-вакацый”, пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў і алімпіяд у інтэрактыўным дзеянні “Алея маладых”.

  • 14.00 — 16.00, Амфітэатр г.Маладзечна

Гала-канцэрт рэспубліканскага фестывалю “АРТ-вакацыі” “Моладзь і творчасць — гісторыя будучыні”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.