Вы тут

Жыхар Уздзенскага раёну стварыў сажалку ў падвале


Жыхар вёскі Пырашава на Лашанскім вадасховішчы ва Уздзенскім раёне вылавіў дзвюма сеткамі каля 15 кілаграмаў рыбы. Затрымлівалі парушальніка, які ўжо паспеў знікнуць з вадаёма, у яго дома.


Мокрыя сеткі сушыліся ў двары, на агароджы вісеў рыбацкі касцюм. А вось сама рыба плавала ў... падвале. Справа ў тым, што з-за павышэння ўзроўню грунтовых вод там утварыўся міні-вадаём, які гаспадар вырашыў ператварыць у жылую сажалку. Праўда, рыба ў ёй ужо была нежывой. Як паведамілі ў дзяржінспекцыі, браканьера прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, апроч таго, ён мусіць выплаціць 2,7 тысячы рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Сажалка... у падвале

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».