Вы тут

На Заслаўскім вадасховішчы затрымалі рыбака-нелегала


На Заслаўскім вадасховішчы каля вёскі Лапаровічы аператыўнікі Дзяржінспекцыі затрымалі рыбака-нелегала, які пад покрывам цемры выцягваў з вады 80-метровую сетку з уловам.


Мужчына быў мясцовым жыхаром. Заўважыўшы, што ў гэтай затоцы праходзіць нераст плоткі, ноччу ён прыйшоў па лёгкую здабычу. Па словах парушальніка, сетка прабыла ў вадзе каля паўгадзіны, але нават за гэты кароткі тэрмін у ёй заблыталася 144 рыбіны.

За 14 кілаграмаў плоткі, вылаўленай забароненай прыладай у перыяд нерасту, браканьеру прыйдзецца пакрыць каля 10 тысяч рублёў — па адной базавай велічыні за кожную асобіну з ужываннем трайнога каэфіцыента. Прычыненне такой буйной шкоды цягне за сабой крымінальную адказнасць — парушальніку пагражае яшчэ і штраф або абмежаванне волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Адна плотка — адна базавая. З каэфіцыентам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».