Вы тут

Загадчык аддзялення медустановы затрыманы за збыт наркапрэпаратаў


Праваахоўнікі затрымалі загадчыка аддзялення адной са сталічных медыцынскіх устаноў, які займаўся збытам забароненых для рэалізацыі медыцынскіх прэпаратаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота: vetinpharm.com

Пры ператрусе ў кватэры затрыманага было знойдзена 404 таблеткі, сярод якіх лекавыя сродкі, якія змяшчаюць марфін, і таблеткі трамадола. Таксама аператыўнікі канфіскавалі 7 ампул дыязепама. "Было ўстаноўлена, што зламыснік збываў прэпараты асобам, якія былі асуджаны за незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, а таксама грамадзянам, якія раней праходзілі ў яго лячэнне", - адзначылі ў ГУУС.

Зараз у дачыненні да медработніка ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). Санкцыя названай частцы артыкула прадугледжвае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 13 гадоў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».