Вы тут

Праект новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі неўзабаве ўнясуць у Саўмін


Праект новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі ў бліжэйшы час унясуць у Савет Міністраў. Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка пасля прыёму грамадзян у міністэрстве.


Фота: gnclicei.brest.by

"Практычна завяршылася грамадскае абмеркаванне. Цяпер праект кодэкса мы яшчэ раз накіравалі на дадатковае ўзгадненне ў аблвыканкамы, Мінгарвыканкам, у міністэрствы і ведамствы. У бліжэйшы час пастараемся ўнесці ў Савет Міністраў для разгляду і далейшага ўнясення ў парламент краіны", - сказаў Ігар Карпенка. 

Разам з тым яшчэ на этапе падрыхтоўчай работы падключыліся профільныя камісіі Палаты прадстаўнікоў і Саўміна. "У нас прайшоў шэраг сумесных мерапрыемстваў, абмеркаванняў. Мы дамовіліся, што пры разглядзе праекта кодэкса непасрэдна ў парламенце таксама цесна будзем узаемадзейнічаць з дэпутацкім корпусам у гэтым пытанні", - адзначыў міністр.

У час грамадскага абмеркавання паступіла больш за 50 прапаноў ад грамадзян і юрыдычных асоб. Усе яны прааналізаваны, некаторыя былі ўлічаны пры дапрацоўцы праекта.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?