Вы тут

Шапіра агучыў галоўныя праблемы нацыянальнай зборнай па хакеі


Старшыня Федэрацыі хакея Сямён Шапіра сёння на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях развіцця хакея агучыў галоўныя праблемы, якія перашкаджаюць паспяхова развівацца нацыянальнай зборнай камандзе.


Фота: cherikovnews.by

Сямён Шапіра адзначыў, што менавіта нацыянальная зборная з'яўляецца галоўным паказчыкам развіцця хакея ў краіне. Аднак, на жаль, на буйнейшых стартах апошніх гадоў каманда не дасягнула жаданых вынікаў. Старшыня федэрацыі агучыў асноўныя, на яго думку, праблемы.

"Першае - гэта адсутнасць належнага ўзроўню канкурэнцыі за месца ў складзе. Дадатную дынаміку ў гэтым пытанні забяспечыць прыток хакеістаў з маладзёжнай зборнай каманды, але выбіраем мы сёння ў нацыянальную зборную ўсяго толькі з 60 ігракоў. Выбар невялікі, - сказаў ён. - У нас адсутнічаюць у зборнай сапраўдныя лідары, здольныя ў цяжкі момант весці за сабой калектыў".

Што да работы трэнерскага штаба, то, паводле слоў Сямёна Шапіры, узначальваць нацыянальную каманду пакуль павінен высакакласны замежны спецыяліст. "Аналіз выступленняў зборнай на чэмпіянатах свету сведчыць аб тым, што толькі пад кіраўніцтвам замежных трэнераў наша каманда выходзіла ў чвэрцьфінал з дастойнымі рэзультатамі ў групе, - аргументаваў ён сваю прапанову. - Сумяшчэнне пастоў галоўнага трэнера ў нацыянальнай камандзе і базавым клубе зборнай - мінскім "Дынама" - лічу немэтазгодным. Ні адзін з трэнераў нацыянальнай зборнай, які ўзначальваў "Дынама", не дапрацаваў на гэтай пасадзе да завяршэння сезона Кантынентальнай хакейнай лігі. Кантракты былі скасаваны па ходзе чэмпіянату".

Разам з тым, заўважыў кіраўнік федэрацыі, асістэнтамі галоўнага трэнера беларускай дружыны павінны быць галоўныя трэнеры мінскага "Дынама", фан-клуба "Дынама", Цэнтра па падрыхтоўцы маладзёжнай зборнай каманды.

"На жаль, на выступленне зборнай на чэмпіянаце свету паўплывала і няпростая сітуацыя ў мінскім "Дынама", - звярнуў увагу Сямён Шапіра. - Напярэдадні старту каманды ў Парыжы ігракі агучылі наступныя праблемы: наяўнасць запазычанасці па зарплаце, нявыплачаныя бонусы за выхад у плэй-оф, нявызначаныя перспектывы на наступны сезон".

Сітуацыя, на яго погляд, ускладняецца яшчэ і тым, што беларускія хакеісты, не атрымаўшы прапаноў ад "Дынама", могуць падпісаць кантракты з расійскімі клубамі на ўмовах змены грамадзянства. "Мы страцім хакеістаў не толькі для клуба, але і для зборнай. Гэта пытанне нам трэба будзе ў бліжэйшы час вырашаць", - падкрэсліў ён.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.