Вы тут

"Мастацкая літаратура" выпусціць серыю дзіцячых кніг краін СНД


Выдавецтва "Мастацкая літаратура" выпусціць серыю дзіцячых кніг краін СНД, паведаміў дырэктар выдавецтва Аляксандр Бадак падчас відэамоста, прымеркаванага да Міжнароднага дня славянскай культуры і пісьменства.


"У нас у выдавецтве "Мастацкая літаратура" рыхтуецца новая серыя, якая будзе прысвечана дзіцячай літаратуры, у тым ліку краін СНД. Самае галоўнае, каб духоўную сувязь паміж нашымі народамі адчулі дзеці, а яны могуць гэта адчуць у першую чаргу праз дзіцячую літаратуру. Спадзяюся , што ў наступным годзе з'явяцца першыя кнігі серыі, якая будзе прысвечана юным чытачам не толькі Беларусі, але і іншых краін СНД", - сказаў Аляксандр Бадак.

Дырэктар выдавецтва выказаў меркаванне, што трэба больш шырока прадстаўляць не толькі класічную літаратуру краін СНД, але і сучасную літаратуру. "Мы павінны больш шырока прадстаўляць сучасную літаратуру, таму што ўжо выраслі новыя пакаленні чытачоў. На выставе ў Астане ў мінулым годзе казалі пра тое, што трэба больш падключаць сучасных пісьменнікаў, якія досыць добра вядомыя ў сябе на радзіме, але менш вядомыя, напрыклад, у Беларусі і іншых краінах СНД", - дадаў ён.

БЕЛТА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».