Вы тут

Закрыўся фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы»


«Дзікім паляваннем караля Стаха» закрыўся ў Гомелі XІІІ Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва «Славянскія тэатральныя сустрэчы».


Уз­на­га­ро­ду атрым­лі­вае мас­тац­кі кі­раў­нік Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га тэ­ат­ра юна­га гле­да­ча Ула­дзі­мір Са­віц­кі.

Восем спектакляў, што акцёры з Расіі, Польшчы, Украіны, Беларусі ігралі двойчы на дзень, паспелі паглядзець гомельскія тэатралы і журы, якое ўзначальваў дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Уладзімір Карачэўскі. Ён адзначыў, што:

— Вельмі хочацца, каб гэты фестываль развіваўся і жыў. Не толькі ў сталіцы краіны, але і ў рэгіёнах павінна быць яркае культурнае жыццё. І гэты выдатны фестываль у Гомелі — прамы таму доказ.

Псіхалагічны дэтэктыў па аповесці Уладзіміра Караткевіча стаў той фінальнай кропкай, якая па-сапраўднаму ўразіла прыхільнікаў Мельпамены. Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача зрабіў сваю інсцэніроўку культавага твора беларускай літаратуры. Высокі ўзровень сцэнічнага майстэрства трупы і рэжысура спектакля (ён пастаўлены мастацкім кіраўніком тэатра Уладзімірам Савіцкім), былі адзначаны журы. ТЮГ узяў адразу тры лаўрэацкія ўзнагароды. «Дзікае паляванне караля Стаха» прызнана найлепшай пастаноўкай па рэжысуры, а таксама за выкананне галоўных мужчынскай і жаночай роляў. Дыпломы і прызы атрымалі Аляксандр Палазкоў і Кацярына Крылова.

Ацаніла журы і акцёрскае майстэрства гамяльчан у спектаклі «Рамэа і Джульета». Лаўрэатам у намінацыі «мужчынская роля другога плана» названы Юрый Марціновіч, а прыз за найлепшы акцёрскі дуэт дастаўся Анастасіі Задорынай і Сяргею Лагуценку. Незабыўнае ўражанне на гледачоў, крытыкаў і журы пакінула «Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і чорта, які страціў сэнс існавання» (па п'есе беларускага драматурга Уладзіміра Рудава). Такім чынам трупа Чарнігаўскага абласнога акадэмічнага ўкраінскага музычна-драматычнага тэатра імя Тараса Шаўчэнкі заваявала два лаўрэацкія дыпломы. Украінцы атрымалі ўзнагароды «За найлепшы акцёрскі ансамбль» і «За найлепшы спектакль».

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Фо­та Ула­дзі­мі­ра СТУ­ПІН­СКА­ГА

Загаловак у газеце: Ад камедыі да хорара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».