Вы тут

Жыхар Уэльса здолеў вырасціць самы востры перац у свеце


Паведамляе The Telegraph.


53-гадовы Майк Сміт вырошчвае розныя расліны і агародніну. Адзначаецца, што створаны ім від чылі «Подых Д'ябла» нашмат вастрэйшы за рэкардсмена, выгадаванага ў Паўднёвай Караліне (ЗША). Сам брытанец пакаштаваў невялікі кавалачак перцу. «Пякота не спынялася, і мне прыйшлося выплюнуць яго праз дзесяць секунд», — сказаў ён. На думку навукоўцаў, той, хто праглыне адзін з гэтых перцаў, можа памерці ад анафілактычнага шоку. Сміт падаў заяўку ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Адзначаецца, што па шкале Сковіла каэфіцыент пякучасці «Дыхання Д'ябла» складае 2,48 мільёна, папярэдні рэкардсмен набраў больш за 1,5 мільёна. Паводле слоў даследчыкаў з універсітэта Нотынгем Трэнт, алей вострага перцу можа выступіць у якасці альтэрнатыўнага анестэтыка для людзей, якія маюць алергію на лекі.

(Пякучасць перцу па Сковілу вызначаецца колькасцю падсалоджанай вады, якой трэба разбавіць спіртавы раствор агародніны, каб не адчуваць яе вастрыню.)

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Самы востры перац у свеце

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.