Вы тут

«Беларусь 3» будзе знаёміць гледачоў з навінамі фестывалю «Маладзечна»


Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна», які пройдзе сёлета 17-ы раз, у першыя дні чэрвеня запросіць наведвальнікаў на шматлікія канцэрты і творчыя сустрэчы. Акунуцца ў літаратурна-музычную атмасферу жыхарам іншых рэгіёнаў дапаможа тэлеканал «Беларусь 3».


Фота: kraj.by

3 чэрвеня ў 21.30 будзе паказана ўрачыстае адкрыццё фестывалю, у тым ліку канцэрт «Купала і Колас. Вы нас гадавалі», падрыхтаваны Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга. Увечары 4 чэрвеня ў эфір выйдзе фінал конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні, а 5 чэрвеня — канцэрт-закрыццё фестывалю «Маладзечна-2017» з удзелам вядомых беларускіх артыстаў. Таксама пра падзеі фэсту падрабязна раскажа праграма «Калейдаскоп. Навіны культуры».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пафестывалім!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?