Вы тут

Бяры ганталь у гамэрні


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

цуро́к — невялікі струменьчык вады, вадкасці. «З мяне на саматканы палавічок сцякалі цуркі вады», — чытаем у Сяргея Грахоўскага;

гамэ́рня (устарэлае) — металаапрацоўчая майстэрня;

шыбер — засланка ў дымаходах заводскіх пячэй, газаправодах;

ганта́ль — цвік, якім прыбіваюць дахавы матэрыял у выглядзе дошчачак. Слова мае польскія карані;

саладзі́льня — памяшканне, дзе прарошчваюць зерне на солад.

валто́рна — медны духавы музычны інструмент. Паходзіць ад нямецкага слова Waldhorn — што значыць «паляўнічы рог»;

мянціць языком — 1) гаварыць упустую, пустасловіць; 2) распускаць плёткі. Беларусы яшчэ скажуць: гарадзіць плот, плесці кашалі, паласкаць косці. Рускія: чесать язык, перебирать косточки;

перайсці дарогу — перашкодзіць некаму, апярэдзіць некага ў нечым. Беларускія сінонімы: падставіць падножку, сапсаваць абедню, заступіць дарогу. Рускі адпаведнік: ставить палки в колёса.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».