Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Спрыяльны час для асабістай і службовай сфер жыцця. Вялікі шанц знайсці сродкі для рэалізацыі сваіх ідэй. Каб дасягнуць поспеху і здзейсніць планы, неабходна змяніць свой падыход. Дзейнічаць старымі метадамі не эфектыўна. Будзеце пастаянна адчуваць падтрымку навакольных амаль ва ўсіх сваіх пачынаннях. Тыдзень насычаны зносінамі з рознымі людзьмі. Паспрабуйце быць ветлівым, цікавым і абаяльным суразмоўнікам.


ЦЯЛЕЦ. Першая палова тыдня адзначыцца паходамі ў вышэйстаячыя інстанцыі. Давядзецца замацоўваць і адстойваць свае дасягненні. Непажадана падчас працы весці пустыя размовы, гэта саб'е з дзелавога рытму, можа выклікаць незадаволенасць калег і начальства. За якую б справу вы ні браліся ў выхадныя, няўдачы вам не пагражаюць. Звярніце асаблівую ўвагу на дзяцей і старэйшых сваякоў.

БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень абяцае быць удалым, пройдзе насычана і цікава. Некаторы час давядзецца прысвяціць зносінам са сваякамі, што б вы пра гэта ні думалі. Спатрэбіцца больш часу ўдзяляць гаспадарчым справам. З іншага боку, вас чакаюць яркія падзеі і прыемныя сустрэчы. Аўторак і пятніца будуць удалыя для сяброўскай вечарынкі і адпачынку, вы запоўніце дэфіцыт зносін. Нядзеля можа аказацца напружаным і канфліктным днём. Паспрабуйце захаваць пазітыўны настрой, і тады ўсё атрымаецца.

РАК. Пажадана рэалістычна ацаніць свае сілы і магчымасці. Павелічэнне аб'ёму працы можа негатыўна адбіцца на здароўі. Так што размяркоўвайце нагрузку прапарцыянальна. Першыя дні тыдня будуць удалыя для пачатку падарожжаў, паездак і камандзіровак. Пятніца прынясе вестку аб радасных падзеях. Выхадныя спрыяльныя для сяброўскіх кантактаў і завязвання карысных знаёмстваў. Зараз непажадана абвастраць адносіны са сваякамі, паспрабуйце паводзіць сябе дыпламатычна.

ЛЕЎ. Калі падчас водпуску вы аддаяце перавагу актыўнаму адпачынку, то гэта пойдзе толькі на карысць здароўю. Для тых жа, у каго звычайны працоўны тыдзень, асноўная задача — захоўваць душэўную раўнавагу. Таму што тыдзень можа быць напружаным і эмацыянальна неўраўнаважаным. Магчымыя непрыемныя кантакты і званкі. У сераду і суботу імаверныя непаразуменні ў асабістым жыцці, таму ў гэтыя дні лепш не планаваць спатканні.

ДЗЕВА. Першая палова тыдня дазволіць справіцца са многімі назапашанымі і набалелымі праблемамі. Паспрабуйце не выпусціць творчых і дзелавых магчымасцяў. Другая палова, наадварот, будзе не вельмі ўдалай. Не адступайцеся ад намечаных планаў, і тады зможаце паспяхова іх рэалізаваць. Хоць лёгка не будзе. У выхадныя вам, як паветра, неабходная камфортная атмасфера і клопат блізкіх людзей. А вось ці атрымаеце вы ўсё гэта — залежыць выключна ад вас.

ШАЛІ. Вам проста неабходна весці сябе разумна, памылкі зараз будуць мець не лепшыя наступствы. Пошук залатой сярэдзіны наогул павінен стаць вашым асноўным заняткам на гэтыя дні: самае нязначнае адхіленне ад стрыманай і прадуманай лініі паводзін — і вас чакаюць непрыемнасці. У сярэдзіне тыдня можа падвысіцца ваша сацыяльная актыўнасць, пры гэтым з'явіцца магчымасць кіраваць сітуацыяй, уплываць на падзеі найбліжэйшай будучыні. У сферы асабістага жыцця ўсё складзецца паспяхова.

СКАРПІЁН. Вы не павінны выпускаць спрыяльных шанцаў, якія падорыць лёс у найбліжэйшыя дні. Усё будзе атрымлівацца лёгка, як бы само сабой. Магчымыя пазітыўныя перамены на працы. Задавальненне прынясуць нават руцінныя справы, а ўжо пра творчую дзейнасць і казаць няма чаго: важныя кантакты, перагаворы і паездкі пацешаць станоўчымі вынікамі. У сераду можаце чакаць прыбытак і прэмію. У другой палове тыдня паспрабуйце больш увагі ўдзяляць любімаму чалавеку.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні не варта губляць часу дарма і ленавацца. Не спыняйцеся на дасягнутым, смела пераскоквайце праз чарговую планку. У чацвер не варта адмаўляцца ад запрашэння сяброў або ад майстар-класа: вы даведаецеся шмат новага і карыснага для сябе. У пятніцу даверцеся парадам сяброў, яны дапамогуць заўважыць новыя нюансы ў наспелай праблеме. У суботу магчымасці для ажыццяўлення планаў як ніколі вялікія.

КАЗЯРОГ. Тыдзень будзе працякаць без асаблівых складанасцяў і ўзрушэнняў. Спрыяльны час для прадукцыйнай працы і дзелавых сустрэч. У панядзелак і аўторак ідэі, якія прыйшлі ў галаву, могуць стаць пачаткам сапраўды грандыёзных здзяйсненняў у будучыні. У чацвер не варта ставіць на карту ўсё, што ў вас ёсць, нават калі раптам падасца, што настаў час перамен. Звярніце ўвагу на падзеі, якія адбудуцца з вамі ў нядзелю. Яны не выпадковыя і атрымаюць цікавы працяг.

ВАДАЛЕЙ. Фінансавы поспех абавязкова прыйдзе да вас, але толькі калі вы прыкладзяце максімум намаганняў да яго дасягнення. Не саромейцеся праявіць свае інтэлектуальныя здольнасці. Пазбягайце руцінных работ, дзе не патрабуецца энтузіязм — такі занятак здольны з'есці ўсе вашы сілы, не адказаўшы на гэта ўдзячнасцю. Калі перад вамі паўстане праблема выбару, лепш спытаць парады ў сяброў і сваякоў. У выхадныя адпраўляйцеся за горад.

РЫБЫ. На гэтым тыдні многія пытанні, якія вас хвалююць, шчасна вырашацца.
У сераду праявіце асцярожнасць у адносінах да новых ідэй і павеваў. Зараз не час мяняць працу або спадарожніка жыцця. Не выключана, што вас чымсьці азадачаць сябры. У чацвер ні ў якім разе нельга расходаваць каштоўную энергію дарма — яе будзе мала, а спраў — шмат. У выхадныя вас можа чакаць шумная кампанія — не адмаўляйцеся ад магчымасці адпачыць з сябрамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».