Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: «Цень»

Калі і дзе: TV1000Ru, 29 мая ў 12.30

Аднайменную п'есу Яўгена Шварца ў СССР экранізавалі двойчы, аднак сапраўдную папулярнасць у гледачоў атрымаў больш ранні фільм-казка 1971 года з бліскучымі Алегам Далем і Анастасіяй Вярцінскай у галоўных ролях.

Вучоны Хрысціян-Тэадор прыбыў у чароўную краіну, дзе ўсе цуды і казачныя персанажы, ад Ката ў ботах да Папялушкі, насамрэч існуюць, і сам выпадкова стаў героем новай казкі. Ён закахаўся ў мясцовую прынцэсу і, не спадзеючыся зноўку яе ўбачыць, папрасіў свой цень знайсці дзяўчыну і расказаць пра ягоныя пачуцці. Хто ж ведаў, што цень сапраўды атрымае волю, возьме імя Тэадор-Хрысціян і пачне ўласную, каварную і жорсткую, гульню, падманам імкнучыся пасварыць закаханых, а самому стаць мужам прынцэсы і каралём чароўнай краіны... Святло і цемра, дабро і зло сыходзяцца ў вечным супрацьстаянні, і па законах жанру дабро мусіць перамагчы. Аднак, паколькі гэта казка для дарослых, у ёй нішто не атрымліваецца проста і адназначна.

Што: «Мумія»

Калі і дзе: ТБ3, 2 чэрвеня ў 23.05

Захапляльны сюжэт, галівудскі размах, мараканскія пейзажы і старажытнаегіпецкі антураж са значнай доляй містыкі — не дзіва, што гэты блокбастар спадабаўся мільёнам гледачоў і спарадзіў шэраг працягаў, а таксама сучасны рымейк, прэм'ера якога чакаецца ў свеце на пачатку чэрвеня.

Першы акт драмы разыграўся ў Старажытным Егіпце, дзе вярхоўны жрэц Імхатэп закахаўся ў наложніцу фараона Анксунамун. Але сумеснага шчасця ў іх не атрымалася, а выйшла забойства фараона, самагубства дзяўчыны і смяротнае пакаранне жраца. Праўда, той не памёр, а наадварот, стаў бессмяротнай істотай, поўнай гневу і жадання помсты. І вось — другі акт: праз тры тысячагоддзі дух жраца атрымаў свабоду, і жывая мумія панесла ў свет смерць ды разбурэнне, імкнучыся толькі да адной мэты — любой цаной вярнуць уласнае цела і ажывіць каханую...


Што: «Пра Чырвоную шапачку»

Калі і дзе: МІР, 2 чэрвеня ў 23.00і 3 чэрвеня ў 5.25

Здавалася б, што можна дадаць ва ўсім вядомы казачны сюжэт пра ваўка і дзяўчынку, калі нават у самых доўгіх варыянтах ад Шарля Перо і братоў Грым гісторыя займае ўсяго некалькі старонак? А вось у рэжысёра Леаніда Нячаева і сцэнарыста Іны Веткінай атрымалася зрабіць яе працяг — прычым ажно ў дзвюх серыях і такі захапляльны, што яго дагэтуль з задавальненнем глядзяць як дзеці, так і дарослыя.

...Шэрага ваўка злавілі і пакаралі, Чырвоную шапачку выратавалі, у лесе і вёсцы зноў стала спакойна. На першы погляд. Але насамрэч драпежнікі рыхтуюць удар у адказ: пакідаюць ілжывае паведамленне, што бабуля дзяўчынкі ізноў захварэла, і вось гісторыя ідзе па новым крузе, але ўжо з новымі героямі і зусім нечаканай канцоўкай...

Загаловак у газеце: Казкі для дзяцей і дарослых

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».