Вы тут

Найлепшыя публікацыі прававой тэматыкі атрымалі ўзнагароды


Галоўную ўзнагароду конкурсу на прыз імя У. Спасовіча — статуэтку, што ўвасабляе сабой законнасць і літаратурны талент, атрымалі найлепшыя аўтары прававой тэматыкі. Спаборніцтва юрыстаў, журналістаў, адвакатаў і іншых аўтараў за 14 гадоў існавання конкурсу сёлета стала самым масавым — на суд журы даслана 130 работ.


— Гэта сведчанне таго, што ўзнагарода стала жаданай і прэстыжнай сярод юрыдычнай грамадскасці. Было настолькі цяжка абіраць пераможцаў, што ў намінацыях «Навука і права» і «Права і журналістыка» мы прысудзілі па дзве статуэткі, — зазначыў міністр юстыцыі Беларусі Алег СЛІЖЭЎСКІ. — А таксама ўвялі дзве новыя пазіцыі: «Пракуратура» і «Следства».

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый МІЦКЕВІЧ заўважыў, што «конкурс ужо набыў устойлівую традыцыю, колькасць удзельнікаў павышаецца, а ўзровень работ неймаверна ўзрос».

Галоўныя ўзнагароды і дыпломы за найбольш цікавыя публікацыі і выніковую працу па папулярызацыі права такім чынам прысуджаліся ў 11 намінацыях. Супрацоўніца газеты «Звязда» Ірына Сідарок таксама стала адной з трох дыпламантак, атрымаўшы ўзнагароду з рук міністра інфармацыі Ліліі Ананіч. «Права і журналістыка», дарэчы, была самай масавай па колькасці ўдзельнікаў намінацыяй — за званне самых лепшых тут змагаліся 23 журналісты.

Загаловак у газеце: Права і слова

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?