Вы тут

На выхадныя — цёпла і суха


Май вярнуўся ў звыклае «рэчышча».

Па інфармацыі службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у выхадныя ў Беларусі чакаецца цёплае сухое надвор'е. Увогуле на гэтым тыдні май быў шчодрым на сонечныя дні, а тэмпературны фон заставаўся ў межах кліматычнай нормы.


У пятніцу, 26 мая, умовы надвор'я будзе вызначаць вільготная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Ноччу пераважна па паўднёва-ўсходніх раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6—12 градусаў, днём паветра прагрэецца да 17—23 градусаў цяпла.

У суботу, 27 мая, будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—10 градусаў вышэй за нуль, днём будзе ад плюс 15
па паўночным усходзе да плюс 22 па паўднёвым захадзе краіны.

У нядзелю, 28 мая, будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—12 градусаў вышэй за нуль. Днём — 14—21 градус цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 22—27.

У панядзелак, 29 мая, чакаецца цёплае няўстойлівае надвор'е. Атмасферны фронт абумовіць ноччу ў асобных раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 9—16 градусаў вышэй за нуль. Днём — 18—25 градусаў цяпла, у паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да плюс 28.

У апошнія дні мая надвор'е ў краіне будуць вызначаць малаактыўныя франтальныя раздзелы і больш свежыя паветраныя масы, якія паступаюць са Скандынавіі. У аўторак, 30 мая, у асобных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 9—16 градусаў вышэй за нуль. Днём — 16—23 градусы цяпла, па поўдні паветра прагрэецца да плюс 25. У сераду, 31 мая, у асобных раёнах краіны не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5—12 градусаў, днём — 16—23 градусы цяпла.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».