Вы тут

У Расіі выйшла кніга вершаў Анатоля Усава


Нашага земляка, які нарадзіўся на Гомельшчыне.


Зборнік «Спатканне» — гэта не толькі вершаваныя сустрэчы творцы з лірычнай гераіняй кнігі, але і спатканне земляка са сваёй роднай старонкай. Нарадзіўся Анатоль Усаў на Гомельшчыне, у Веткаўскім раёне. Многія гады жыве і працуе ў Маскве. За плячыма — багаты жыццёвы вопыт, удзел у многіх грамадска-палітычных ініцыятывах. Анатоль Усаў часта выступае ў друку па пытаннях беларуска-расійскай інтэграцыі.

А вершы ў зборніку «Спатканне» надрукаваны на беларускай і рускай мовах. Перакладчыкамі твораў таленавітага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Расіі выступілі Мікола Мятліцкі, Юлія Алейчанка, Валерыя Саротнік.

Сустрэча з новай кнігай земляка, які працуе ў Маскве, нагадала пра тое, што ў Расійскай Федэрацыі і сёння жыве шмат літаратараў — ураджэнцаў Беларусі. Толькі ў Маскве — паэты Любоў Турбіна, Валерый Ліпневіч, празаікі Алесь Кажадуб, Іван Сабіла, Валерый Казакоў, літаратуразнаўцы Аляксей Каўка, Антаніна Шэлемава. У іншых старонках Расіі — паэты, празаікі, публіцысты Уладзімір Шугля, Сяргей Мартынкевіч ды і шмат хто яшчэ. Чаму б не скласці анталогію іх твораў і не выдаць яе ў Беларусі? Паверце, на кожнай старонцы такога выдання будзе нямала добрых слоў пра родны край, нашу Айчыну.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Маскоўскае прывітанне ад земляка-паэта

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».