Вы тут

У Гомельскай вобласці ў крамах з'явяцца «Паліцы дабра»


«Аксана», «Дашачка» і «Наталля». Менавіта ў крамах, якія названы гэтымі жаночымі імёнамі, з'явяцца «Паліцы дабра».


Сёння адбудзецца адкрыццё дабрачыннага праекта Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. У харчовых крамах усталяваны спецыяльныя паліцы, дзе пакупнікам прапануецца купляць і пакідаць розныя прадукты для маламаёмных грамадзян. Мяркуецца, што іх будуць браць бясплатна тыя людзі, якія не могуць сабе дазволіць купіць самае неабходнае. Намеснік старшыні абласной арганізацыі Алеся Касцюк расказала, што праект з'яўляецца пілотным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Пры паспяховай рэалізацыі і запатрабаванасці будуць усталёўваць аналагічныя паліцы і ў іншых крамах Гомельскай вобласці.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Паліца літасці

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.