Вы тут

Названыя самыя папулярныя турыстычныя напрамкі ў краіне


Дырэктар турыстычнай кампаніі "Віяпаль" Галіна Патаева пералічыла самыя папулярныя турыстычныя напрамкі ў краіне.


Фота: magict.ru

Паводле яе слоў, лідарамі па-ранейшаму застаюцца Мір і Нясвіж. "Гэта, напэўна, натуральна. Мір і Нясвіж з'яўляюцца зоркамі беларускага турызму, і нават нягледзячы на прэтэнзіі ў вельмі актыўнай рэстаўрацыі - гэта найбагацейшыя музеі і, несумненна, самыя яркія і важныя тураб'екты ў нас у краіне", - падкрэсліла яна.

Акрамя таго, паводле слоў дырэктара туркампаніі, папулярнасцю карыстаюцца Дудуткі, Хатынь, аглядная экскурсія па Мінску. "Гэта што датычыцца аднадзённых экскурсій. А туры, якія становяцца папулярнымі, больш звязаны з Брэстам - Мінск-Брэст і адпаведна Белавежская пушча. Да Гродна таксама вялікая цікавасць", - расказала яна.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».