Вы тут

У пытанні пачатку заняткаў у школах галоўнае - здароўе дзяцей


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, наведваючы адну з мінскіх школ.


"Мы павінны вызначыцца, чаго мы ад гэтага (пераносу пачатку вучэбных заняткаў) хочам. Я казаў пра здароўе дзяцей, пра нармальнае іх самаадчуванні на ўроку. Для таго каб чалавек засвойваў матэрыял, ён павінен добра сябе адчуваць. Таму мне здаецца, што тут мэта - здароўе дзяцей і здольнасць засвойваць матэрыял", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандру Лукашэнку была прадстаўлена інфармацыя, згодна з якой 82,5% устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з 1 верасня 2017 года будуць пачынаць навучальныя заняткі з 9 раніцы. З 8.30 раніцы вучоба будзе пачынацца ў 17,2% школ і толькі ў 0,3% устаноў - з 8 раніцы.

"Так, сапраўды, ёсць школы, якія могуць пачынаць навучальныя заняткі з 9 раніцы. Гэта, як правіла, сельскія школы і ўстановы адукацыі, якія працуюць у адну змену", - далажыў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, складанасці ўзнікаюць у школ, дзе навучальны працэс арганізаваны ў дзве змены, але адпаведныя пытанні вырашаюцца ў тым ліку за кошт некаторага скарачэння часу перапынкаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.