Вы тут

Сёлета інвестыцыі ў турыстычную галіну Кітая перавысяць $220 млрд


Гэта на 20 працэнтаў вышэй, чым летась.


Такія лічбы паведамілі на Усекітайскай нарадзе па садзейнічанні прыцягнення інвестыцый у турызм, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

У 2016 годзе аб'ём ўнутранага турызму ў Кітаі дасягнуў 4,44 млрд чалавек, даходы ад турызму склалі 4,69 трлн юаней. Фактычна рэалізаваныя капіталаўкладанні ў турыстычную галіну краіны выраслі на 29 працэнта - да 1 трлн 299,7 млрд юаняў ($191,2 млрд.). Такія тэмпы росту аказаліся на 18 працэнтных пунктаў вышэй, чым рост інвестыцый у сферу паслуг і на 21 працэнтны пункт вышэй, чым рост інвестыцый у асноўныя фонды краіны. 

Начальнік Дзяржаўнага ўпраўлення па справах турызму КНР Лі Цзиньцзаа адзначыў, што цяпер сярэднедушавы ВУП у Кітаі складае больш за 8 тыс. долараў. Гэта азначае ўступленне Кітая ў перыяд імклівага росту спажывецкага попыту на турыстычныя паслугі, а таксама сведчыць аб пачатку перыяду развіцця масавага турызму ў краіне. Па словах Лі Цзіньцзаа, з цяперашняга часу па 2040 год турызм Кітая будзе перажываць перыяд найбольш спрыяльных магчымасцяў для развіцця. У 2040 годзе памер кітайскага турыстычнага рынку можа перавысіць 14 млрд чалавек.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.