Вы тут

Старажытныя амерыканцы «пастарэлі»


Гісторыкі з Музея прыродазнаўства ў Сан-Дыега вывучалі косткі мастадонтаў, знойдзеныя ў 1992 годзе выпадкова пры правядзенні дарожных работ у Каліфорніі. Завяршыўшы аналіз матэрыялу, спецыялісты прадставілі сенсацыйныя вынікі.


З дапамогай урана-свінцовага метаду атрымалася высветліць узрост знаходкі: 130,7 + 9,4 тысячы гадоў таму. Выкапаныя прадметы — біўні, карэнныя зубы, косці канечнасцяў, некалькі пазванкоў і рэбраў мастадонтаў — мелі сляды механічных пашкоджанняў. Побач з імі было знойдзена некалькі камянёў, якія маглі быць выкарыстаныя для расколвання. Менавіта гэта і стала галоўнай загадкай: існуе некалькі гіпотэз пра засяленне чалавекам Амерыкі, але ўсе версіі датычацца пазнейшых перыядаў. Калі косткі старажытнага маманта сапраўды расколваў чалавек, гэта азначае, што людзі з'явіліся на кантыненце як мінімум
на 100 тысяч гадоў раней, чым прынята лічыць.

Каб выключыць магчымасць пашкоджання костак іншымі жывёламі або з'явамі прыроды, навукоўцы правялі эксперыменты, вынікі якіх не пакінулі сумненняў: косткі былі разбітыя менавіта старажытнымі людзьмі — напрыклад, каб атрымаць
з іх мозг або зрабіць прыладу. Такім чынам, першымі пасяленцамі Амерыкі аказваюцца не Hоmо Sаріеns, якія мігрыравалі з Афрыкі каля 50—90 тысяч гадоў таму, а неандэртальцы, дзянісаўцы або іншыя віды людзей, вымерлыя да цяперашняга часу.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.