Вы тут

У Маладзечне вызначалі найлепшых маладых саксафаністаў


Больш за 220 маладых музыкантаў з Беларусі, Польшчы і Расіі сабраліся ў Маладзечне, каб паіграць на саксафонах ці паакампаніраваць ім. Творчы конкурс «Свята саксафона», заснаваны ў 2013 годзе па ініцыятыве дырэктара Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў Уладзіміра Яцыновіча, сёлета стаў міжнародным. Яго падтрымалі Беларускі саюз музычных дзеячаў і Маладзечанскі райвыканкам.


Выканаўцы спаборнічалі ў трох катэгорыях — дзіцячыя школы мастацтваў, каледжы, акадэміі музыкі. Першыя месцы ў намінацыі «сола» атрымалі Назар Мамацюк са Старадарожскай ДШМ і Аляксей Беліковіч з Магілёўскай гарадской гімназіі №1, таксама Арсен Алексанян з ДШМ Смалявічаў і Юрый Семашкевіч з ДШМ Клецка. Яшчэ адным пераможцам стаў Аляксандр Фрэшчак з Акадэміі музыкі імя Ліпіньскага г. Вроцлава (Польшча).

Першае месца ў групе «ансамблі» атрымалі эстрадна-джазавы ансамбль з Вілейкі і квартэт саксафаністаў «MІNSK 4 Sax» з Беларускай акадэміі музыкі. Найлепшымі ў групе «аркестры» сталі ўзорны эстрадны аркестр ДШМ Копыля і ўзорны духавы аркестр з ДШМ Смалявічаў. Галоўную ўзнагароду конкурсу — Гран-пры — атрымалі Уладзіслаў Кулеш з Беларускай акадэміі музыкі, а таксама біг-бэнд «Бай блюз» Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага.

Адзін з членаў журы, прафесар акадэміі музыкі імя Ліпіньскага з Вроцлава Рышард ЖЭЛЕНДЗЕЎСКІ адзначыў:

— Мы ўдзельнічалі ў розных еўрапейскіх конкурсах у Германіі, Літве, Украіне. Па мерках польскага вышэйшага бала 6 я паставіў бы конкурсу ў Маладзечне 6+. Ён цудоўна арганізаваны — і прыём, і зносіны. Вашы людзі прыемныя, адкрытыя, светлыя і шчырыя. Я ў захапленні! Канцэртная зала школы ў класічнай архітэктуры нагадвае фі-
ларманічную, як і па гукавой акустыцы. Я з радасцю прыехаў бы з духавым аркестрам, якім кірую, і даў канцэрт тут... Высокім узроўнем выканання ва ўсіх групах я таксама ўражаны. У Еўропе больш іграюць на саксафоне джазавую музыку. Але і гэта не тэндэнцыя. Класіка ж заўсёды будзе асновай.

Адметна, што біг-бэнд «Бай блюз» запрасілі для ўдзелу ў музычным форуме ў Вроцлаве ў 2018 годзе.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Загаловак у газеце: Не толькі блюз

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.