Вы тут

Унікальны нумар падпольнай «Звязды» стварылі наведвальнікі музея ВАВ


У імправізаванай рэдакцыі кіпела работа. Рэдактар і наборшчыца, чые ролі выконвалі супрацоўнікі музея, карпелі над першым нумарам падпольнай «Звязды», які выйшаў у маі 1942 года.


Наведвальнікі музея з цікавасцю назіралі за тым, як стваралася газета, якую з нецярпеннем чакалі ў партызанскіх атрадах, чыталі жыхары акупаванай Беларусі, якая ўсяляла такі страх у ворага, што на пошукі падпольнай рэдакцыі нават былі выкліканы вопытныя разведчыкі з Берліна.

Даведаўшыся пра гераічную працу журналістаў-падпольшчыкаў, якія цаной свайго жыцця друкавалі выданне, пра лёс зусім юнага рэдактара першага падпольнага нумара Уладзіміра Амельянюка, амаль кожны хацеў паспрабаваць, хоць і ў далёкіх ад рэальнасці ўмовах, прыняць удзел у дзейнасці імправізаванай рэдакцыі.

Тым больш калі працаваць даводзілася побач з сапраўднымі рарытэтамі: за сталом, крэслам і табурэтам, змешчанымі ў экспазіцыі, у гады вайны рэальна працавалі мінскія падпольшчыкі. Было гэта ў кватэры Таццяны Якавенкі па вуліцы Выдавецкай, 10 (цяпер Кульман), дзе летам 1942 года ствараліся другі і трэці падпольныя нумары беларускамоўнага выдання. Мэблю ў 1967 годзе музею перадала сама гаспадыня.

За некалькі гадзін макет «Звязды» напоўніўся шматлікімі матэрыяламі пра баявую дзейнасць франтавікоў, партызанаў і падпольшчыкаў. Падпольная група «Маленькія чырвонаармейцы», у прыватнасці, напісала заметку аб знішчэнні 103 танкаў і 200 фашыстаў. Карэспандэнт Аляксей Філіповіч тэрмінова тэлеграфаваў: «Узарваў 5 танкаў, планую знішчыць Гітлера». Лаканічным быў і вучань 2-га класа: «Наша падпольная група ўзарвала 80 фашыстаў. Прашу памясціць у газеце».

Вядома, тагачасная «Звязда» наўрад ці магла змясціць такую колькасць інфармацыі. Але галоўнае, удзельнікі імправізацыі зразумелі — кожнае слова, надрукаванае падпольшчыкамі, усяляла ў людзей веру ў будучую Перамогу, заклікала далучацца да ўсенароднай барацьбы. Напамінам пра гэта стануць копіі першага падпольнага нумара, якія атрымалі тыя, хто паспрабаваў сябе ў ролі ваенных карэспандэнтаў.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Фотаздымкі дадзены Белдзяржмузеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Загаловак у газеце: Калі слова мацнейшае за зброю

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Яна добра памятае той летні дзень. За акном сталі чутныя роў матацыклаў і нямецкая гаворка.

Грамадства

Першыя беларускія Соdе Сlub далучыліся да сусветнага руху

Першыя беларускія Соdе Сlub далучыліся да сусветнага руху

Як з дапамогай кода стварыць уласную анімацыю і «ажывіць» касмічны карабель? 

Грамадства

Як Віцебшчына развівае стасункі з Кітаем

Як Віцебшчына развівае стасункі з Кітаем

Наш карэспандэнт пастараўся згадаць самыя цікавыя прыклады сумеснай рэалізацыі праектаў.

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.