Вы тут

80 млн кітайцаў адправяцца ў падарожжы


У Паднябеснай пачаліся канікулы з нагоды свята Дуаньу.


Агульная колькасць кітайцаў, якія плануюць турыстычныя паездкі ў дні канікул з нагоды традыцыйнага свята Дуаньу (з 28 па 30 мая), складзе 80 млн чалавек, а даходы турыстычнай галіны Кітая ў святочныя дні дасягнуць 33 млрд юаняў( 4,8 млрд. долараў) , перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Такі папярэдні прагноз зрабіў Цэнтр дадзеных пры Дзяржаўным упраўленні па справах турызму КНР. Згодна з прагнозам, большасць турыстаў аддадуць перавагу недалёкім падарожжам. У прыватнасці, многія людзі зробяць выбар на карысць загарадных паездак. Самымі наведвальнымі гарадамі стануць Сіань, Чэнду, Сучжоу, Гуйлінь, Санья і Ханчжоу. 

Як вядома, свята Дуаньу адзначаецца ў пяты дзень пятага месяца па кітайскім месяцовым календары. У гэты дзень кітайцы традыцыйна ўдзельнічаюць у спаборніцтвах па веславанні на драконавых лодках і ядуць "цзунцзы" - ласунак ў форме піраміды з клейкага рысу з начыннем, якое загорнута ў бамбукавы або трысняговы ліст.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.