Вы тут

"Зеніт" выйграў другі паўфінальны матч Адзінай лігі ВТБ


Баскетбалісты піцерскага "Зеніта" атрымалі другую хатнюю перамогу над падмаскоўнымі "Хімкамі" ў паўфінальнай серыі Адзінай лігі ВТБ.


Фота: sports.ru

Паўторная сустрэча на пляцоўцы спарткомплексу "Юбілейны" ў Санкт-Пецярбургу пачалася з вялікага рыўка гасцей, якія выйгралі першую чвэрць з вынікам 28:18. Затым гаспадары паступова наладзілі сваю гульню, сталі дапускаць менш памылак і ў вырашальныя моманты аказаліся больш дакладнымі, выйграўшы з лікам 92:89 (18:28, 22:21, 25:19, 27:21). У пераможцаў лепшым снайперам стаў амерыканскі легіянер Раян Тулсан, у актыве якога 24 ачкі, у складзе "Хімак" самым выніковым быў Аляксей Швед, які набраў на адзін бал менш. У першым паядынку гэтых сапернікаў таксама ва ўпартай барацьбе перамог "Зеніт" - 99:95 (27:28, 19:16, 26:27, 27:24). Зараз каманды пераедуць у Хімкі, дзе 30 мая сустрэнуцца зноў. Перамога забяспечыць "Зеніту" выхад у фінал "банкаўскага" турніру.

Яго дзейны пераможца маскоўскі ЦСКА ў першым паўфінальным матчы адолеў на сваёй арэне краснадарскі клуб "Лакаматыў-Кубань" - 101:95 (26:22, 32:30, 19:18, 24:25). Сёння ў Маскве адбудзецца другі матч гэтай серыі да трох перамог.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.