Вы тут

Вучоныя распавялі пра самае дрэннае надвор'е для сну


Вучоныя з Каліфарнійскага ўніверсітэта (Сан-Дыега, ЗША) вывучылі ўплыў надвор'я на сон і ўстанавілі, якое надвор'е перашкаджае выспацца, паведамляюць інфармагенцтвы.


Фота: superbrunetka.ru

Рашэнне правесці падобнае даследаванне было прынята пасля анамальнай спякоты, якую зафіксавалі ў Сан-Дыега ў кастрычніку 2015 года. Адзін з супрацоўнікаў Каліфарнійскага ўніверсітэта заўважыў, што ў гэты час ён сам і многія знаёмыя пакутавалі ад недасыпа.

Вучоныя запыталі інфармацыю аб назіраннях за тэмпературай паветра і супаставілі іх з дадзенымі аб бяссонніцы. Для выніковага дакладу спатрэбілася вывучыць гісторыі сну каля 765 тыс. амерыканцаў.

У выніку было ўстаноўлена, што перавышэнне нормы тэмпературы ўначы нават на адзін градус прыводзіць да праблем са сном. Бяссонніца з'яўляецца ў трох чалавек са 100, канстатавалі навукоўцы. Больш за ўсё ад тэмпературных скокаў пакутуюць людзі ва ўзросце ад 65 гадоў. Як паказала даследаванне, яны скардзяцца на бяссонніцу ўдвая часцей.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.