Вы тут

Новы расійскі самалёт МС-21 здзейсніў першы палёт


Расійскі пасажырскі самалёт МС-21 здзейсніў паспяхова першы палёт, паведамляюць інфармагенцтвы.


Фота: ТАСС

Тэсціраванне блізка-сярэднемагістральнага паветранага судна прайшло сёння на аэрадроме Іркуцкага авіяцыйнага завода. Карпарацыя "Іркут", якая вырабіла самалёт, паведаміла, што пробны палёт прайшоў у штатным рэжыме.

Працу над праектам запусцілі ў пачатку 2000-х гадоў. У ім выкарыстоўваюцца расійскія распрацоўкі ў галіне самалёта-і рухавіковага будавання бартавога абсталявання і сістэм. Мяркуецца, што самалёт МС-21 павінен змяніць савецкія Ту, Ан і Як.

Новы лайнер зможа змясціць да 211 пасажыраў і лётаць на адлегласці каля 6 тыс. км. Яго назвалі канкурэнтам самалётаў Airbus-320 і Boeing-737.

Заказчыкі ўжо гатовыя набыць 285 самалётаў МС-21. Усяго ў бліжэйшыя 20 гадоў плануецца прадаць тысячу такіх лайнераў. Першай іх пачне эксплуатаваць расійская авіякампанія "Аэрафлот", якая атрымае новы лайнер да канца 2018 года.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».