Вы тут

БГК імя Мяшкова ў 9-ы раз выйграў чэмпіянат Беларусі


Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова перамог у фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі мінскі СКА і ў 9-ы раз стаў уладальнікам залатых медалёў.


Фота: bgk-meshkova.com

Сёння на пляцоўцы брэсцкага спарткомплексу "Вікторыя" гаспадары атрымалі трэцюю вікторыю запар - 35:28 (17:14). Як і напярэдадні, госці толькі ў пачатку паядынку ні ў чым не саступалі падапечным Сяргея Бябешкі, а затым перавага цалкам перайшла да "мяшкоўцаў", якія сталі чэмпіёнамі ў чацвёрты раз запар.

Толькі ў першым матчы залатой серыі, які праходзіў у мінскім палацы спорту "Уручча", гандбалісты СКА ўсур'ёз супраціўляліся, саступіўшы БГК толькі ў авертайме - 31:34, у Брэсце каманда Ігар Папругі не змагла змагацца на роўных, прайграўшы двойчы запар у асноўны час - 23:31 і 35:28. Вынік серыі 3-0 на карысць БГК. Мінскі СКА пакуль застаецца самым тытулаваным клубам краіны - у яго скарбонцы 10 узнагарод вышэйшай пробы, апошняя з якіх была заваяваная ў 2002 годзе.

У барацьбе за бронзу гандбалісты "Гомеля" вядуць у серыі супраць гродзенскага "Кронана" 2-0. Спачатку гамяльчане перамаглі ў Гродне - 29:23, а затым выйгралі і ў сябе дома - 25:20. Сёння супернікі зноў згуляюць у Гомелі і калі гаспадары перамогуць, то ў чацвёрты раз запар фінішуюць на 3-м месцы ў нацыянальным першынстве.

У жанчын засталося правесці заключны, пяты па ліку паядынак вырашальнай серыі за золата - 30 мая ў Мінску сыдуцца "БНТУ-БелАЗ" і дзейсныя чэмпіёнкі краіны гандбалісткі "Гомеля". У іх супрацьстаянні пакуль роўнасць 2-2.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.