Вы тут

Банк развіцця накіруе на фінансаванне дзяржпраграм больш за Br1,1 млрд


Банк развіцця Беларусі накіруе ў 2017 годзе на фінансаванне дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў больш за Br1,1 млрд. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 мая 2017 года нумар 375, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Фота: minsk-reklama.by

Дакументам зацверджаны план фінансавання Банкам развіцця дзяржпраграм і мерапрыемстваў у 2017 годзе. Так, аб'ём дырэктыўнага крэдытавання ў бягучым годзе складзе Br689,58 млн. 

На недырэктыўнае крэдытаванне будзе накіравана Br464,3 млн. У тым ліку на інфраструктурныя праекты, якія завяршаюцца і рэалізуюцца КУП "УКБ Брэсцкай гарадской ЖКГ", спатрэбіцца Br17 млн, на новыя інфраструктурныя праекты, якія рэалізуюцца ў рамках рашэнняў Прэзідэнта Беларусі (РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск", РУП "Дырэкцыя будуемых аб'ектаў Мінспорту", УКБ Узброеных Сіл, УП "УКБ Мінгарвыканкама", Мінтранс), накіруюць Br447,3 млн.

Валюта крэдытавання ўстанаўліваецца крэдытадаўцам па ўзгадненні з крэдытаатрымальнікам з улікам прававога акта, якім зацверджана адпаведная дзяржаўная праграма (мерапрыемства).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.