Вы тут

Сёння пройдзе “Апошні званок” для актыву саюза моладзі са школ сталіцы


29 мая ў 12.00 адбудзецца святочная канцэртная праграма “Апошні званок” для актыву ГА “БРСМ” школ сталіцы, якія найбольш ярка праявіў сябе на працягу 2016/17 навучальнага год. Арганізатарам мерапрыемства выступае Мінская гарадская арганізацыя ГА “БРСМ”. (Месца правядзення — г. Мінск, Маладзёжны тэатр эстрады, вул Маскоўская, 18а).


У сценах Маладзёжнага тэатра эстрады збяруцца 250 лепшых прадстаўнікоў пярвічных арганізацый саюза моладзі ўсіх школ сталіцы. Для ўдзельнікаў свята арганізатары падрыхтавалі стылізаваную фотозону “Мінск-БРСМ”, а таксама святочную канцэртную праграму, у рамках якой выступяць папулярныя беларускія артысты: Аляксей Хлястоў, Ян Майерс, Вольга Плотнікава, Неапаль, Ганна Благава, група “PROвакацыя", гурт "ByCity» і іншыя.

25 самых лепшых рабят, якія найбольш актыўна праявілі сябе ў дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі цягам навучальнага года, атрымаюць граматы і памятныя падарункі з рук лідара Мінскай гарадской арганізацыі ГА “БРСМ” Сяргея Клішэвіча.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.