Вы тут

За адкрытымі дзвярыма


Галоўны літаратурны музей краіны зноў чакае наведнікаў!

Адкрыццё музея цяпер сталася ў пэўным сэнсе сюрпрызам. Напрыканцы мінулага года дырэктар музея Зміцер Яцкевіч паведамляў нам, што праца музея ва ўласным будынку мусіць распачацца да 30-годдзя музея, г. зн. увосень. «Аднак будынак прастойвае, у той час як гэтулькі прасторы гатова да актыўнай выставачнай працы. І мы вырашылі пачаць раней, — распавёў дырэктар. — Можна лічыць, што музей цалкам вярнуўся ў рабочы стан, пасля гэткага летаргічнага сну. Нашыя супрацоўнікі правялі велізарную работу, чым я вельмі ўсцешаны». Тут варта зазначыць, што праца музейшчыкаў сапраўды была тытанічная: па-першае, падрыхтоўка экспазіцыі; па-другое, супрацоўнікі актыўна рыхтаваліся да Ночы музеяў. У выніку ўсё атрымалася, і адкрыццё літаратурнага храма набыло сімвалічны характар, прыпаўшы на святочна-прафесійную дату


Першай імпрэзай у родных сценах стала для Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры выстаўка акварэляў Фёдара Кісялёва. Назва яе — «У глыбінях душы нашых душ карані…» — шмат у чым тлумачыць канцэпцыю выстаўкі, а таксама — яе сувязь з тэмай літаратуры.

Вядомы мастак-акварэліст гэтым разам выставіў работы, паяднаныя тэмай знакавых беларускіх мясцінаў. Адныя з іх з’яўляюцца неад’емнай часткай нашай гісторыі, іншыя — звязаныя з біяграфіямі слынных пісьменнікаў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Адама Міцкевіча, Янкі Купалы, Аляксея Пысіна, Міхася Стральцова, Віктара Карамазава. Апошні, да слова, браў удзел у адкрыцці імпрэзы. А сам Фёдар Кісялёў зазначыў, што яму найбольш блізкія аўтары Пасожжа — мясціны, роднай мастаку.

Акром работ Фёдара Кісялёва, падрыхтаваныя да агляду выстаўка экслібрысаў, экспазіцыя па творчасці Кандрата Крапівы, выстаўка, прысвечаная Віцебскай мастацкай школе, а галоўнае — зала, прысвечаная рэпрэсаваным пісьменнікам.

З доўгачаканым вяртаннем музей віншавалі калегі, Міністэрства культуры, тэатральныя дзеячы. Быў і падарунак: Фёдар Кісялёў перадаў у дар музею работу «Зіма ў Навагрудку». Аднак самымі помнымі сталі словы мастака Рыгора Сітніцы: «Калі ёсць у краіны музей — значыць, ёсць нацыя, якая мае скарбы, і іх трэба зберагаць для нашчадкаў. Захаванне скарбаў нацыі ў вечнасці — вось што яднае творцаў і музеі».

Наста ГРЫШЧУК

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.