Вы тут

Лета пачнецца з пахаладання


У найбліжэйшы тыдзень чакаць у Беларусі летняй спёкі не варта, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыяцыйнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. На гэтым тыдні чакаецца няўстойлівае надвор'е: май скончыцца цёплымі, але дажджлівымі днямі, а чэрвень пачнецца з пахаладання.


У сераду чарговы атмасферны фронт прынясе ноччу пераважна на паўночны захад краіны, а раніцай і днём на большую частку тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Днём па паўночным захадзе прагназуецца ўзмацненне ветру да 15—18 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 градусаў на паўночным усходзе да 17 па захадзе краіны, днём будзе 20—27 цяпла, па паўднёвым усходзе — да 29 градусаў.

У чацвер, 1 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы прагназуецца 9—15 вышэй за нуль, днём — 13—20 градусаў, па паўднёвым усходзе — да плюс 22. У пятніцу, 2 чэрвеня, пераважна па паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—10 вышэй за нуль, днём будзе 12—19 градусаў.

У выхадныя дні з ростам атмасфернага ціску дажджы на большай частцы тэрыторыі краіны спыняцца, толькі ў суботу яны прагназуюцца па паўночным усходзе. Але халаднаватае надвор'е захаваецца: у суботу, 3 чэрвеня, ноччу чакаецца 2—9 градусаў цяпла, днём — 12—19 градусаў, па паўднёвым захадзе — да плюс 22. У нядзелю, 4 чэрвеня, ноччу сіноптыкі прадказваюць 2—9 цяпла, у нізкіх месцах і на тарфяніках магчымы слабыя замаразкі да 0 — мінус 2 градусаў. Удзень будзе 15—22, па паўднёвым захадзе да 25 градусаў.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».