Вы тут

У Магілёве прайшоў трэці рэгіянальны форум маладых журналістаў


Сёння на Магілёўшчыне — 58 друкаваных выданняў і 9 электронных СМІ. Сёлета 12 рэдакцый рэгіёна змаглі не толькі захаваць чытача, але і павялічыць колькасць сваіх прыхільнікаў.


— Гэта дзякуючы таму, што журналісты вобласці ўвесь час знаходзяцца ў пошуку і шукаюць арыгінальныя спосабы зацікавіць чытача, — лічыць начальнік аддзела па рабоце са СМІ і развіцці паліграфіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Алена Дзівакова. — Яны ўвесь час ствараюць новыя тэматычныя старонкі і рубрыкі, распрацоўваюць цікавыя творчыя праекты.

У вобласці вядзецца вялікая работа па падрыхтоўцы будучых журналістаў. Азы прафесіі спасцігаюць наведвальнікі 11 клубаў юных журналістаў. Асноўнай кузняй журналісцкіх кадраў на Магілёўшчыне з'яўляецца дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова. Менавіта ён вось ужо трэці раз выступае разам з інфармацыйным агенцтвам «Магілёўскія ведамасці» і аблвыканкамам арганізатарам гэтага карыснага для будучых акул пяра мерапрыемства.

Форум даў магчымасць больш цесна азнаёміцца з рознымі прыёмамі журналісцкай дзейнасці. Асаблівасцямі работы са студэнтамі журфака падзяліліся прафесіяналы «Радыё «Магілёў», Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. На новыя ідэі і праекты пачаткоўцаў натхніла прэс-канферэнцыя «750 старонак Магілёўскай гісторыі — 750 інфармацыйных нагод для СМІ», удасканаліць веды дапамаглі майстар-класы і спецыялізаваныя секцыі. Начальнік аддзела падтрымкі і развіцця інтэрнэт-рэсурсаў БелТА Іван Сінічкін расказаў маладым спецыялістам пра тое, як заваяваць чытача ў прасторы анлайн-медыя, а дацэнт кафедры медыялогіі і вэб-журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ Аляксандр Градзюшка ў анлайн-рэжыме прадметна пагутарыў са студэнтамі аб перспектывах прасоўвання інфармацыі праз сацыяльныя сеткі. Сакрэтамі журналісцкай працы з пачаткоўцамі падзяліліся вопытныя журналісты, сярод якіх была і спецыяльны карэспандэнт газеты «Звязда».

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: У рэжыме анлайн

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.

Эканоміка

Чаму не варта спадзявацца на «шэрую» зарплату?

Чаму не варта спадзявацца на «шэрую» зарплату?

Будаўніку заплацілі менш, чым дамаўляліся вусна.

Культура

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» распавядае пра новую стратэгію выдання

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» распавядае пра новую стратэгію выдання

З пачаткам новай падпісной кампаніі ў «Маладосці» з'явіўся новы «прамоўшан»: цяпер гэта «больш чым часопіс».