Вы тут

Стэльмах: Скарынінская тэма ўскалыхнула творчых асоб


Скарынінская тэма ускалыхнула творчых асоб, паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.


У гэтыя дні падводзяцца вынікі конкурсу "Душой Скарыны спешчанае слова", які быў абвешчаны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Усяго каля 60 заявак паступіла на гэты конкурс, і ўсе творы - годныя ўвагі. Гэта сведчыць пра тое, што тэма Скарыны, 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ускалыхнула творчых асоб рознага ўзросту і статусу, бо сярод работ як прапановы ад школьнікаў, так і прафесійных пісьменнікаў, падкрэсліла Алена Стэльмах.

Ужо падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка". Вядомыя імёны 28 удзельнікаў фінальнага рэспубліканскага этапа конкурсу, які пройдзе ў Полацку ў Дзень беларускага пісьменства.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.