Вы тут

Будуць уносіцца часовыя абмежаванні для транспарту


У сувязі з меркаваным правядзеннем парада войскаў Мінскага гарнізона па 15 чэрвеня на аэрадроме «Ліпкі» будуць праводзіцца трэніроўкі механізаванай калоны.


У дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс» паведамілі, што выезд тэхнікі механізаванай калоны будзе ажыццяўляцца па маршрутах: баявых машын на колавых рухачах і аўтамабільнай тэхнікі для перавозкі механікаў, кіроўцаў: вуліцы Заснавальнікаў, Скарыны, МКАД, аэрадром «Ліпкі»; баявых машын на гусенічных рухачах: вуліца Заснавальнікаў, віядук праз чыгуначныя пуці, далей па лясной дарозе да аэрадрома «Ліпкі». Пачатак руху калоны для трэніровак на аэрадроме «Ліпкі» запланаваны 30 мая, 6, 13 чэрвеня ў 5.30. Вяртанне з аэрадрома «Ліпкі» 1, 8, 15 чэрвеня а 20.00. Час праходжання маршрутаў складзе каля 40 хвілін.

У перыяд перамяшчэння тэхнікі механізаванай калоны па трасе яе следавання па ўказанні супрацоўнікаў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі будуць уведзены часовыя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту. На перыяд увядзення абмежаванняў аператыўна будуць унесены змяненні ў трасы маршрутаў гарадскога і прыгараднага пасажырскага транспарту.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дарогу — ваеннай калоне

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.