Вы тут

107 тон незаконнай плодаагародніннай прадукцыі спынілі на мытні


Магілёўскія мытнікі прадухілілі спробу незаконнага вывазу на тэрыторыю Расіі 107 тон плодаагародніннай прадукцыі. У Клімавіцкім раёне былі затрыманы дзве машыны, якія везлі 40 тон свежых яблыкаў з Польшчы, і чатыры фуры з 67 тонамі свежых памідораў і перцаў з Турцыі.


— Пры правядзенні праверкі было ўстаноўлена, што тавар перамяшчаўся па несапраўдных таварасуправаджальных дакументах, дзе пунктамі дастаўкі былі пазначаны беларускія гарады, — растлумачылі на Магілёўскай мытні.

Прадукцыя на суму 240 тысяч беларускіх рублёў канфіскавана. У адносінах да парушальнікаў распачаты адміністрацыйныя працэсы (частка 4 артыкула 12.17 КаАП Рэспублікі Беларусь).

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Перцы да Расіі не даехалі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.