Вы тут

Рэцэнзуемы навукова-асветніцкі часопіс “Сафія” створаны ў БДУ


Плануецца, што ён актывізуе публікацыйную актыўнасць навукоўцаў, узрасце індэкс цытавання іх работ, пашырыцца доступ да атрыманых даследчыкамі вынікаў. У склад рэдакцыйнага савета часопіса ўвайшлі звыш як 20 беларускіх навукоўцаў БДУ.


Часопіс выходзіць два разы на год на рускай і беларускай мовах. “Геаграфію” аўтараў ніхто не абмяжоўвае, аднак прыярытэт будзе аддавацца публікацыям вучоных з БДУ. Да супрацоўніцтва запрашаюцца навукоўцы з розных краін і ВНУ. Размяшчэнне матэрыялаў ажыццяўляецца на бясплатнай аснове. Структура часопіса ўключае тэматычныя рубрыкі: адукацыя і выхаванне, прыродныя навукі, права і эканоміка, традыцыі і сучаснасць, старонкі гісторыі і літаратурны калейдаскоп. Гэты спіс будзе рэгулярна абнаўляцца… Адметнай рысай усіх работ з'яўляецца іх навуковая навізна і актуальнасць. Яны аформлены па стандартах навуковых прац, утрымліваюць спасылкі на літаратуру, паняційны апарат, анатацыю і ключавыя словы на рускай і англійскай мовах.

Ужо выйшлі першыя два нумары. Часопіс атрымаў высокую міжнародную ацэнку. Яму прысвоены міжнародны стандартны серыйны нумар ISSN.

— Цяпер ва ўсім свеце вялікай папулярнасцю карыстаюцца менавіта электронныя выданні. Але сярод іх адзначаецца недастатковая колькасць рэцэнзуемых часопісаў. Між іншым, такая пляцоўка навукоўцам патрэбная, —- падкрэслівае галоўны рэдактар ​​часопіса, доктар філалагічных навук Ірына КАЗАКОВА. — Яна гарантуе абмен вопытам, міжнародныя стасункі, магчымасць прасоўвання сваіх работ пры дапамозе сеткі ў сусветную навуковае прастору. Назва часопіса абрана невыпадкова. У перакладзе са старажытнагрэцкай мовы Сафія — гэта майстэрства, веданне, мудрасць. Наш часопіс адпавядае ўсім гэтым якасцям, паколькі у штат рэдакцыі уваходзяць высокапрафесійныя спецыялісты і навукоўцы, а аўтары артыкулаў з'яўляюцца прадстаўнікамі інтэлектуальнай сусветнай эліты.

Зараз рыхтуецца да выхаду ўжо трэці нумар часопіса. Усе нумары выдання даступныя ў электроннай бібліятэцы БДУ 

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.