Вы тут

У краіне пройдзе фінальны этап акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!»


У Віцебску выратавальнікі запрашаюць бацькоў і дзяцей прыняць удзел у шырокамаштабным мерапрыемстве, якое адбудзецца 1 чэрвеня ў 17.00 на плошчы Перамогі.


Фота: deti.mail.ru

Арганізатары мерапрыемства — Віцебскае абласное ўпраўленне МНС, абласны камітэт ГА "БРСМ" і філіял Белдзяржстраху па Віцебскай вобласці — падрыхтавалі для жыхароў і гасцей горада масу цікавых і займальных сюрпрызаў. Роставыя лялькі і фотазона "Ратавальнік", гульнявыя конкурсы, атракцыёны "Вясёлы альпініст" і "Дымавая завеса", работа інфармацыйна-прапагандысцкай пляцоўкі "Ганарымся, што навучылі", дэманстрацыя пажарнай аварыйна-ратавальнай тэхнікі і абсталявання. "Разыначкай" свята стануць забегі ў паўзунках і парад удзельнікаў адкрытага конкурсу-агляду на лепшае афармленне дзіцячых калясак, трохколавых веласіпедаў і педальных аўтамабіляў у пажарную аварыйна-ратавальную тэхніку будучыні.

Акрамя гэтага, гледачоў чакае насычаная канцэртная праграма і творчыя нумары ад лепшых дзіцячых калектываў Віцебска. У свяце прымуць удзел валанцёрская студэнцкая група "Доктар Небаліць", узорная студыя сучаснага танца "Паралелі", дзіцячы шоў-бэнд "Чароўны джаз", шоў-група "Какава", удзельнік чацвёртага сезона вакальнага тэлевізійнага праекту "Голас. Дзеці" Міхаіл Москалёв, арт-студыя Юрыя Галенава з флэшмобам, дзіцячая студыя "Гулівер і ліліпуты", танцавальны калектыў "Асарці" і многія іншыя.

У Гомелі 1 чэрвеня да 12.00 на адкрытай пляцоўцы каля Лядовага палаца з дзецьмі і бацькамі сустрэнуцца не толькі ратавальнікі, але і работнікі ДАІ, Таварыства ратавання на водах, Чырвонага Крыжа, прадстаўнікі Белдзяржстраха і РУП "Белпошта".

Арганізатары на тэматычных пляцоўках будуць праводзіць конкурсы і віктарыны. Пройдзе паказ пажарнай аварыйна-ратавальнай тэхнікі і абсталявання Гомельскага гарадскога аддзела МНС і пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада вобласці. На тэматычнай пляцоўцы работнікі Белдзяржстраха пракансультуюць па ўсіх пытаннях і прапануюць афармленне страхоўкі ад няшчасных выпадкаў на перыяд летніх канікул і не толькі, а работнікі РУП "Белпошта" аформяць падпіску на часопіс "Юны ратавальнік" непасрэдна на мерапрыемстве. Плануецца таксама правядзенне дзіцячага конкурсу мастацкага майстэрства. Дзеці з дапамогай фарбаў паспрабуюць паказаць уласны погляд на пытанні бяспекі жыццядзейнасці ў перыяд летніх канікулаў. Суправаджаць акцыю "Не пакiдайце дзяцей адных!" будзе яркая канцэртная праграма.

У Гродна 1 чэрвеня ў парку імя Жылібера ратавальнікі прымуць удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню абароны дзяцей і правядуць фінал акцыі "Не пакідайце дзяцей адных". Наведвальнікаў чакаюць цікавыя гульні і конкурсы, паказальныя выступленні работнікаў МНС, дэманстрацыя пажарнай і аварыйна-ратавальнай тэхнікі і многае іншае. Самыя актыўныя ўдзельнікі змогуць атрымаць прызы і падарункі. Пачатак мерапрыемства — у 13.00. Другая частка акцыі пачнецца ў 16.00 на вуліцы Цэнтральнай у "Касцёла бязгрэшнага зачацця найсвяцейшай панны Марыі".

На Міншчыне абласное свята пройдзе ў Барысаве таксама 1 чэрвеня — тут аддзел МНС сумесна з раённым аддзелам адукацыі, спорту і турызму, а таксама раённым аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі запрашаюць жыхароў і гасцей горада на свята ў парку культуры і адпачынку ім. М. Горкага, пачатак у 11.00. Усіх наведвальнікаў чакае насычаная праграма: канцэрт з удзелам артыстаў і творчых калектываў, пляцоўкі для дзіцячых гульняў і конкурсаў. Самыя спрытныя і актыўныя ўдзельнікі атрымаюць прызы ад арганізатараў мерапрыемства. Для ўсіх ахвотных работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізуюць дэманстрацыю пажарнай тэхнікі. Так, наведвальнікі парку атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з арганізацыя работы вадалазнай службы, устройствам аўтамабіля хімічнай абароны, аўтацыстэрны і г.д.

У Магілёве 1 чэрвеня, з пачаткам канікул, разам з фіналам акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!" стартуе рэспубліканская акцыя МНС "Канікулы без дыму і агню". Мерапрыемствы з удзелам ратавальнікаў пройдуць на чатырох пляцоўках горада: у скверы 40-годдзя Перамогі — з 11.00 да 13.00; пляцоўцы каля кінатэатра "Радзіма" — з 10.30 да 13.00, пляцоўцы каля Лядовага палацу — з 14.30 да 17.00: скрыжаванні Цэнтр — з 17.30 да 19.30. Для дзяцей і дарослых будуць працаваць пазнавальныя і навучальныя пляцоўкі "Вуліца Бяспекі". Наведвальнікаў чакаюць гульні, конкурсы, віктарыны і мноства сюрпрызаў.

У Брэсце фінал акцыі пройдзе 2 чэрвеня, у пятніцу, на пляцоўцы каля кінатэатра "Беларусь". Ратавальнікі разам з "Белнафтастрахам" і абласным кінавідэапракатам арганізуюць для дзяцей сапраўднае свята. У праграме — паказальныя выступленні МНС, прэзентацыя кампаніі "Ганарымся, што навучылі", у рамках якой бацькі з дзецьмі змогуць прайсці анлайн-тэст на веданне асноў бяспекі жыццядзейнасці, майстар-клас па аказанні першай дапамогі. Апроч таго, жыхароў і гасцей горада чакаюць забаўляльная праграма, флэшмобы, канцэртныя нумары, конкурсы і віктарыны. Пачатак свята ў 17.00.

Сяргей РАСОЛЬКА 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».