Вы тут

Чыноўнік павінен працаваць для людзей


Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей РАЎНЕЙКА выслухаў праблемы жыхароў Воранаўскага раёна падчас выязднога прыему грамадзян.


Фота: БЕЛТА

За некалькі гадзін Сяргей Раўнейка прыняў восем чалавек з розных населеных пунктаў. Некаторыя праблемы вырашаліся на месцы, як, напрыклад, аднаўленне на працы даяркі аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Жанчына не паведаміла своечасова аб тым, што знаходзіцца на бюлетэні, і гаспадарка не працягнула з ёй дагавор. Цяпер былая работніца хоча вярнуцца, але яе месца занята. Сяргей Раўнейка прапанаваў юрысту сельгаспрадпрыемства даць жанчыне яшчэ адзін шанц. Але ўжо на тых умовах, якія прадставіць наймальнік. Пры гэтым яе папярэдзілі, што парушэнне дысцыпліны недапушчальнае.

Яшчэ адна праблема нарэшце зрушылася з месца. Справа датычыцца будаўніцтва дарогі па вуліцы Школьнай у вёсцы Беняконі. Жыхары, якія прыйшлі на прыём, абураліся бездарожжам, з якім яны змагаюцца некалькі гадоў, але атрымліваюць адпіскі з розных інстанцый. Каб не зацягваць вырашэнне гэтай праблемы і ўпарадкаваць 180 метраў дарогі, прынята сумеснае з уладамі рашэнне пачаць работы да 1 ліпеня.

Доўгі час цягнецца канфлікт паміж сельгаспрадпрыемствам і жыхаркай вёскі Валейшы, у якой забралі 146 галоў буйной рагатай жывёлы. Гісторыя нагадвае сапраўдны трылер. Цяжка ўявіць, як жанчына з сынам маглі ўтрымліваць такі статак. На самай справе нагляду за ім не было, каровы пасліся на калгасных палетках, былі амаль што дзікімі. У рэшце рэшт статак з дапамогай паляўнічых вылавілі. Жанчына патрабуе выплаціць ёй значную суму, але ў калгасе падлічылі страты, звязаныя з пашкоджанымі палеткамі і платай паляўнічым. Астатнія грошы гаспадарка гатова вярнуць. Спрэчнае пытанне разгледзіць суд.

— Людзі прыходзяць на прыём — і гэта ўжо паўсправы, — падкрэсліў інспектар па Гродзенскай вобласці, — яны выкажуць сваю просьбу і разам з тым пераканаюцца, што іх зварот у чымсьці слушны, у чымсьці — не. На гэты вынік таксама трэба працаваць.

Некаторыя жыхары трапілі на прыём, прайшоўшы не адзін судовы разбор. Былы настаўнік з вёскі Гіркі займаецца прыватызацыяй кватэры ў блакіраваным доме (такія дамы маюць некалькі кватэр, уваходы ў кожную з якіх арганізаваныя з прыдамавой тэрыторыі). Для прыватызацыі такіх памяшканняў патрэбен пісьмовы дазвол усіх уласнікаў. Але суседзі не могуць дагаварыцца паміж сабой. Сітуацыя між тым становіцца ўсё больш складанай. Каб знайсці з яе выхад, неабходна пайсці на дыялог, знайсці кампраміс. У адваротным выпадку прыйдзецца звяртацца ў суд. Заяўнік, як высветлілася, не раз ужо сутыкаўся з гэтай інстанцыяй. Мае ён і багаты вопыт па звароце да ўлад, у прыватнасці ў службы аховы прыроды і падатковыя. Сабраў цэлы том перапіскі, які мае намер перадаць у Гродзенскі аблвыканкам.

— Чыноўнік любога ўзроўню павінен добрасумленна выконваць свае абавязкі, бо кожны чалавек лічыць, што яго праблема такая ж важная, як і праблемы дзяржаўнага маштабу. І гэта правільна. Вядома ж, пры належным выкананні сваіх паўнамоцтваў на ўсіх узроўнях улады колькасць зваротаў, безумоўна, знізілася б, — зазначыў Сяргей Раўнейка.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.