Вы тут

Ватага ў шынку


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

о́хабень — каптан з чатырохвугольным адкладным каўняром. Такі насілі ў старажытнай Русі;

вата́га (разм.) — шумны натоўп, зборышча. «Па вуліцы, гучна перамаўляючыся, прайшла ватага партызан», — пісаў Іван Навуменка;

шыно́к — пітны дом, дзе прадаваліся, распіваліся спіртныя напіткі. Шырокае распаўсюджанне шынкі мелі ў часы дарэвалюцыйнай Расіі;

варыўня́ — невялікі будынак для захавання бульбы, агародніны (стопка). Найбольшае пашырэнне на Беларусі варыўня мела на Віцебшчыне, Палессі;

шыцік — рачны чарвячок, які жыве ў рухомым доміку-трубачцы. «Сказаў .. [дзед] пра гэта раніцай, і я ўвесь дзень не ведаў спакою: накапаў чарвякоў, у ручаі назбіраў шыцікаў...» — чытаем у Васіля Хомчанкі;

гано́к — невялікі плыт з некалькіх бярвён. «Вяжуць сасну // У ганкі плытагоны», — чытаем у Анатоля Астрэйкі;

пень асінавы — бесталковы чалавек, дурань. Беларускія сінонімы: без галавы, галава і два вухі. Рускі адпаведнік: голова садовая;

перагнуць палку — дайсці да самай крайнасці. Беларусы яшчэ скажуць: наламаць дроў, перабраць меру. Рускія: хватить через край.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.