Вы тут

У Ліцэі БДУ падвялі вынікі ўступнай кампаніі


Усяго было пададзена 1498 заяў, з іх 33 — ад пераможцаў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, якія залічваюцца без уступных іспытаў. Найбольшая колькасць абітурыентаў прэтэндавалі на паступленне ў хіміка-біялагічныя класы — 333. Конкурс туды склаў 8,6 чалавека на месца.


У матэматычныя класы паступіла 307 заяў (конкурс — 7,6 чалавека на месца), фізічныя — 222 (5,9 чалавека на месца), філалагічныя: беларуская і англійская мова — 123 (5,8 чалавека на месца), беларуская і руская мова — 91 (5 чалавек на месца). Гісторыка-грамадазнаўчы профіль зацікавіў 137 чалавек (3,2 прэтэндэнта на месца), хімічны — 107 (6 прэтэндэнтаў на месца).

А самы высокі конкурс (9,2 чалавека на месца) быў зафіксаваны на кірунку «інфарматыка, матэматыка»: на гэты профіль пададзена 178 заяў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Самыя прыцягальныя — інфарматыка і матэматыка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».