Вы тут

У Мінску абмяжуюць рух транспарту


Напярэдадні дня Незалежнасці будуць праходзіць трэніроўкі зводнай роты ганаровай варты.


У гэтай сувязі, як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту па праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Гэта адбудзецца 5, 8, 12, 15 і 22 чэрвеня ў перыяд з 22 да 24 гадзін і з 22 гадзін 19 чэрвеня да 5.30 20 чэрвеня. Рух аўтобусаў маршрутаў №№29, 44, 136 у названыя перыяды арганізуецца па праспекце Машэрава, вуліцы М. Багдановіча, праспекце Пераможцаў у абодвух напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў «Ст. м. «Няміга», «Палац спорту» на ўчастку, які змяняецца.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?