Вы тут

Выйшла праца гісторыкаў пра першую беларускую арганізацыю ў Магілёве


Пабачыла свет сумеснае выданне гісторыкаў Ігара Пушкіна і Аляксандра Агеева, прысвечанае дзейнасці першай беларускай арганізацыі ў Магілёве.


Сёлета спаўняецца сто гадоў з моманту стварэння Магілёўскага беларускага камітэта, які адыграў значную ролю ў грамадскім жыцці таго перыяду. На 288 старонках выкладзены рэдкі факталагічны матэрыял, унікальныя здымкі першакрыніц. Кніга ўжо паспела стаць гістарычным бестселерам. Бо на сённяшні дзень гэта адзінае адрабязнае апісанне тых падзей, якія адбываліся ў Магілёве на працягу года існавання камітэта.

— Мы зараз шмат кажам аб самаідэнтыфікацыі беларусаў, а гэта былі першыя спробы зрабіць краіну незалежнай. Беларуская дзяржаўнасць пачынаецца з моманту правядзення Першага Усебеларускага з'езда ў Мінску ў снежні 1917 года, але мала хто ведае, што спачатку планавалі гэты ўсебеларускі з'езд (у кнізе прыведзены пацвярджальныя дакументы) правесці ў Магілёве. Гэта ідэя аб'яднала ўсіх жыхароў горада. Магілёў стаў другім пасля Мінска горадам Беларусі, які падтрымаў ідэю самастойнасці нашай дзяржавы, — адзначае дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя А. А. Куляшова Аляксандр Агееў.

— Шлях да нашай незалежнасці пачынаўся менавіта тады, сто гадоў таму, — дадае кандыдат гістарычных навук, дацэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Ігар Пушкін. — І ў гэтым кантэксце нам было асабліва цікава працаваць над кнігай. Беларусы, яўрэі, рускія, палякі прагаласавалі за стварэнне сваёй дзяржавы. Гэта ўсё адбывалася ва ўмовах грамадзянскай вайны, нестабільнасці. Цікавымі былі іх адносіны да беларускай мовы. Яны былі за тое, каб на ёй размаўлялі, праводзілі культурна-асветніцкія мерапрыемствы.

Аўтары манаграфіі на працягу некалькіх гадоў збіралі матэрыялы ў дзяржаўных архівах Мінска, Магілёва, Вільнюса, Масквы. Большую частку копій рэдкіх дакументаў яны перадалі музею гісторыі Магілёва. Гісторыкі ўдзячныя жыхарам Магілёва за цікавасць да тэмы, гэта, кажуць яны, прымушала іх працаваць у паскораным тэмпе. Знаходзіліся добрыя людзі, якія дапамагалі з часовым пражываннем у Мінску і Вільнюсе, садзейнічалі ў адкрыцці візы, прапаноўвалі транспарт. Атрымалася нешта накшталт сумеснай грамадскай акцыі. На жаль, тыраж кнігі абмежаваны, таму купіць яе будзе складана. Затое яе можна знайсці ў бібліятэках.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Шлях да незалежнасці

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.